BE RU EN

У Гомельскім раёне ўзарваўся беспілотнік

  • 28.02.2025, 11:58

БПЛА ўпаў недалёка ад вайсковага пасёлка Зябраўка.

Уначы 27 лютага невядомы лятальны апарат упаў на гаспадарчую пабудову ў Гомельскім раёне і ўзарваўся. Пра гэта стала вядома «Флагштоку» ад уладальніка дачнага пляцу, размешчанага на тэрыторыі раёна. Пасля падзення, як мяркуецца, беспілотніка, апарат выбухнуў, пабудова разбурылася, узнік пажар.

Упаў меркавана БпЛА ў раёне вёскі Зябраўка (размешчаная за некалькі кіламетраў на поўнач ад вайсковага пасёлка Зябраўка). Дакладныя каардынаты месца падзення лятальнага апарата невядомыя.

Характэрна, што жыхары паўднёвых ускраін Гомеля фіксавалі гук аддаленай стральбы, а 0.40 быў зафіксаваны гук выбуху. У справаздачах МНС аб пажары ў Зябраўцы не згадваецца.

«Флагшток» звярнуўся да спецыялістаў украінскага маніторынгавага канала «Украінскі янот» з просьбай указаць на магчымае ўварванне БпЛА праз украінска-беларускую мяжу, як гэта адбывалася раней. Але высветлілася, што ў тую ноч не было зафіксавана перасячэння дзяржмяжы Украіны і Беларусі ў Гомельскім раёне.

Спецыяліст дапусціў, што заляцець мог расейскі «Шахед»(«Герань») пры ўмове палёту на нізкай вышыні - у такім выпадку апарат застаецца нябачным для сродкаў СПА.

Той ноччу адбывалася чарговая паветраная атака РФ на Украіну, падчас якой група расейскіх ударных дронаў рухалася па Чарнігаўскай вобласці.

Апошнія навіны