Стармер, Зяленскі і 10 еўрапейскіх лідараў абмяркуюць у Лондане гарантыі бяспекі для Украіны
- 28.02.2025, 10:51
Сустрэча пачнецца 2 сакавіка.
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер 2 сакавіка 2025 года прыме ў Лондане прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага і больш за 10 іншых еўрапейскіх лідараў. Яны будуць абмяркоўваць гарантыі бяспекі, якія Еўропа можа прапанаваць Кіеву ў выпадку спынення агню з РФ.
Пра гэта піша Bloomberg.
Так, Стармер і Макрон змогуць праінфармаваць еўрапейскіх калег аб сваіх візітах у ЗША для сустрэч з Дональдам Трампам, падчас якіх яны спрабавалі пераканаць яго паабяцаць вайсковую падтрымку ЗША, калі Расея ў будучыні парушыць патэнцыйную мірную дамову.
У офісе Стармера паведамілі, што ён таксама запрасіў у Лондан лідараў Нямеччыны, Даніі, Італіі, Нідэрландаў, Нарвэгіі, Польшчы, Гішпаніі, Турцыі, Фінляндыі, Швэцыі, Чэхіі і Румыніі.
Таксама чакаецца ўдзел генеральнага сакратара NАТО Марка Рутэ і прэзідэнтаў Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай рады Уршулі фон дэр Ляен і Антонію Кошты.
Вядома, што Стармер правядзе асобныя двухбаковыя сустрэчы з Зяленскім і італьянскім прэм'ерам Джорджам Мелані.
Еўропа хоча, каб Трамп прапанаваў амерыканскую паветраную выведку, назіранне і паветранае прыкрыццё ў якасці крайняй меры для дапамогі еўрапейскім міратворчым сілам у выпадку, калі яны зазанаюць напад з боку войскаў РФ пасля ўкладання якога-небудзь мірнага пагаднення.