BE RU EN

Украінскія беспілотнікі «А-22» з'явіліся ў нечаканым для расейцаў месцы

  • 28.02.2025, 9:23

Каб знішчаць расейскія палкі, дывізіі і войскі там, дзе яны найбольш уразлівыя.

Першапачаткова Кіеў выкарыстоўваў спартовыя самалёты «А-22» для нанясення ўдараў углыб РФ, аднак не так даўно такія дроны былі заўважаныя ля лініі фронту.

Днямі ў Сеціве з'явіліся кадры, як варожы салдат на Браншчыне не здолеў збіць са стралковай зброі А-22, які нізка ляціць. Праз некаторы час недзе ўдалечыні раздаўся выбух: беспілотнік скінуў на пазіцыю ворага авіябомбу, піша Forbes.

Экспэрты звярнулі ўвагу на той факт, што звычайна А-22 выкарыстоўваецца для знішчэння НПЗ і тылавых штабоў ворага. Зараз жа дрон заўважаны бліжэй да лініі фронту.

У гэтым няма нічога дзіўнага, бо Украіна вырабляе шмат дронаў рознага тыпу. Не так даўно ўкраінскія інжынеры здолелі мадыфікаваць А-22. Цяпер ён не проста дрон-камікадзэ, а бамбавік, які пасля выканання задання вяртаецца на базу.

Гэта можа дазволіць яму знішчаць расейскія палкі, дывізіі і палявыя арміі там, дзе яны найбольш уразлівыя: на іх біваках, аўтапарках і складах забеспячэння, патэнцыйна за 20 км ад лініі судакранання і далёка за межамі дасяжнасці больш дробных беспілотнікаў.

Вядома ж, беспілотнік не выканае ўсе задачы, якія без праблем выконвае баявая авіяцыя, аднак ва УСУ не так шмат гэтых самых баявых самалётаў.

Украіне паабяцалі перадаць агулам да 100 самалётаў F-16 і Mirage 2000, менавіта таму мае сэнс адпраўляць А-22 коштам амаль 90 тысяч даляраў на баявыя заданні не толькі ўглыб РФ, але і на лінію фронту.

Апошнія навіны