Джэф Безас выправіць у космас першы цалкам жаночы экіпаж
- 27.02.2025, 21:49
Са спявачкай Кэці Пэры і сваёй нявестай.
Амерыканская ракета New Shepard вясной правядзе 11-ы камерцыйны субарбітальны палёт з турыстамі на борце, у склад экіпажу ўвойдуць шэсць жанчынаў, паведамілі ў прэс-службе кампаніі-распрацоўніцы Blue Origin, якая належыць заснавальніку Amazon Джэфу Безасу.
«Гэта першы цалкам жаночы экіпаж з моманту палёту Валянціны Церашковай у 1963 годзе», – гаворыцца ў паведамленні.
Сярод удзельніцаў місіі:
аэракасмічная інжынерка і прадпрымальніца Айша Боу (ЗША/Багамскія астравы);
кінапрадусарка Керыэн Флін (ЗША);
радыёвядоўца CBS News Гэйл Кінг (ЗША);
актывістка Аманда Нгуен (ЗША/В'етнам);
журналістка, прадпрымальніца і нявеста Безаса Ларэн Санчэс (ЗША);
спявачка Кэці Пэры (ЗША).