Лукашэнка атрымаў куст замест «Арэшніка»
- 27.02.2025, 20:49
Амбасада РФ у Беларусі публічна прынізіла дыктатара.
Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка прасіў Уладзіміра Пуціна размясціць у краіне найноўшы расейскі ракетны комплекс «Арэшнік». Амбасада РФ адказала на просьбу ўзурпатара і даставіла ў Беларусь… куст ляшчыны.
– Арэшнік прыбыў у Менск, – паведаміла прэс-служба расейскай дыпмісіі, апублікаваўшы фота каліваў у чыгуне.
– У патрэбны час будзе вызначанае ягонае сталае месца размяшчэння – з улікам навакольнага абстаноўкі і кліматычных умоваў, – зневажальна дадалі ў амбасадзе РФ.