Ірландыя будзе прасоўваць паскоранае ўступленне Украіны ў ЕЗ
- 27.02.2025, 20:27
Пра гэта заявіў ірландскі прэм'ер.
Ірландыя «катэгарычна будзе настойваць» на паскораным уступленні Украіны ў ЕЗ, заявіў прэм'ер краіны Міхол Марцін пасля размовы з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. Саму ж сустрэчу з украінскім лідарам назваў «вельмі цёплай».
Пра гэта паведамляе Sky News.
Выступаючы на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы, Марцін заявіў, што дакладна даў зразумець Зяленскаму актыўную пазіцыю Ірландыі датычна паскоранага ўдзелу Украіны ў ЕЗ.
«Для яго (Зяленскага – рэд.) гэта з'яўляецца прыярытэтам. Бо, акрамя пэўных гарантый бяспекі, сяброўства ў ЕЗ адкрывае для Украіны значныя эканамічныя магчымасці ў будучыні», – адзначыў прэм'ер.
Паводле словаў Марціна, падчас сустрэчы з Зяленскім таксама абмеркавалі, як Ірландыя можа фінансава падтрымаць Украіну.