Зяленскі сустрэўся ў Ірландыі з прэм'ер-міністрам Марцінам
- 27.02.2025, 18:51
Сустрэча адбылася ў аэрапорце Дубліна.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў аэрапорце Шэнан (Дублін) сустрэўся з прэм'ер-міністрам Ірландыі Мікхолам Марцінам. Пра гэта ў чацвер, 27 лютага, паведамляе RTE.
Зяленскі падзякаваў ірландскаму народу за падтрымку, якую яны надаюцю грамадзянам Украіны, якія былі вымушаныя ўцякаць ад канфлікту. Лідары размаўляюць у VIP-зале аэрапорта.
Чакаецца, што падчас сустрэчы Марцін пацвердзіць падтрымку Украіны з боку Ірландыі.
Раней газета The Guardian паведаміла, што Зяленскі 27 лютага наведае Ірландыю, дзе сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Мікхолам Марцінам, які спецыяльна скасаваў паездку ў Белфаст.
Зяленскі зробіць візіт у Ірландыю па дарозе ў ЗША, дзе збіраецца сустрэцца з прэзідэнтам Дональдам Трампам.