У апошні дзень зімы ў Беларусі пойдзе снег
- 27.02.2025, 17:22
Магчымы слабы галалёд.
У пятніцу, 28 лютага, у апошні дзень зімы ў Беларусі чакаюцца дажджы і мокры снег. Сіноптыкі іх прагназуюць пераважна ў заходняй палове краіны. Уначы і раніцай на паўночным захадзе магчымы слабы галалёд, а на асобных адцінках дарог - галалёдзіца.
У начны час тэмпература паветра складзе ад -8 градусаў на ўсходзе да +3 на захадзе (у Менску - ад -1 да -3), у дзённыя гадзіны - 1-7 цяпла (у сталіцы - ад +3 да +5).
У суботу, 1 сакавіка, ападкі (мокры снег і дождж) чакаюцца амаль па ўсёй краіне. Уначы і раніцай магчымае наліпанне мокрага снегу. У начны час будзе ад -5 да +2, удзень - ад -1 на паўночным усходзе да +7 на Берасцейшчыне. У нядзелю варункі надвор'я істотна не зменяцца.