BE RU EN

На ўсходзе Менска чулі два выбухі

  • 27.02.2025, 21:36

Дрыжалі сцены дамоў.

Аб выбухах у мікрараёнах Азярышча і Новая Баравая «Зеркалу» паведамілі чытачы. Журналісты паспрабавалі высветліць, што адбылося.

Два моцныя выбухі пачулі на ўсходзе Менска ў мікрараёнах Азярышча і Новая Баравая. Са слоў Артура, аднаго з чытачоў «Зеркала», першы прагучаў блізу 15:00, а другі - а 15:15.

Ён адзначае, што ў Азярышчах часта чуваць выбухі, якія даносяцца з палігона Вайсковай акадэміі, які знаходзіцца недалёка. Але сённяшнія не былі падобныя на звыклыя. Артур параўноўвае іх моц з выбухам на чыгуначнай станцыі Азярышча ў кастрычніку 2023 года.

- Той выбух я вельмі добра чуў. Цяпер быў прыкладна той жа сілы: сцены ў доме адчувальна дрыжалі, - кажа ён.

Чулі выбухі і іншыя чытачы «Зеркала», якія пражываюць у мікрараёне Новая Баравая. З іх слоў, яны не былі гучнымі. Варта адзначыць, што Новая Баравая знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад Азярышча, раёны падзяляе шумны праспект Незалежнасці.

Пад выглядам звычайнага грамадзяніна журналіст «Зеркала» патэлефанаваў у Першамайскі раённы аддзел надзвычайных сітуацый.

- Ніякіх паведамленняў аб выбухах нам не паступала, таму не хвалюйцеся, - супакоіла дзяжурная. - Калі б нешта адбылося, то вас бы ўжо апавясцілі праз тэлевізар і навіны. Усё добра, не хвалюйцеся.

Апошнія навіны