Лукашэнка паляціць на перамовы да Пуціна
- 27.02.2025, 16:05
Сустрэча адбудзецца праз тыдзень.
Лукашэнка анансаваў будучы візіт у Расею і перамовы з Уладзімірам Пуціным.
Дыктатар адзначыў, што расейска-амерыканскія перамовы і пагадненне па рэдказямельных выкапнях, якія прайшлі ў лютым, ён абмяркоўваў праз тэлефон з расейскім лідарам «толькі ў агульных рысах».