Беларуска - кандыдатка на званне «Чалавек года» года ў Польшчы
- 27.02.2025, 14:14
За яе можна прагаласаваць.
У Польшчы заканчваецца галасаванне на плебісцыце, у якім выбіраюць «Чалавека года». Сярод намінантаў на гэтае званне ў намінацыі культура ёсць і беларуска - Вольга Пашковіч, паведамляе «Белсат».
Беларуска намінаваная за самую вялікую калекцыю этнічных лялек (больш за 100 беларускіх, польскіх, украінскіх і расейскіх лялек) уласнага вырабніцтва, а таксама за правядзенне майстар-класаў арт-тэрапіі і этнаграфіі як для эмігрантаў, так і для палякаў.
«Яшчэ ў Беларусі я захапілася лялькамі-матанкамі. У працэсе напісання дысертацыі аб турызме ў Беларусі вывучала беларускія традыцыі і рамёствы. Я сабрала вялікую колькасць матэрыялу на гэтую тэму. Прыехаўшы ў Польшчу тры гады таму, надумалася візуалізаваць усе сабраныя раней матэрыялы аб ляльках. Так з'явілася мая калекцыя, якая налічвае ўжо амаль 100 экзэмпляраў. Гэтая калекцыя была выстаўленая летась. За год калекцыя павялічылася на чвэрць. Я планую арганізаваць выставу з больш глабальным ахопам. У маёй калекцыі таксама прадстаўленыя сучасныя лялькі-матанкі, створаныя на аснове сучасных матываў і запатрабаванняў», – кажа Вольга Пашковіч.
На яе майстар-класах для дзяцей і дарослых людзі вывучаюць таксама культуру, традыцыі і абрады, звязаныя з гэтымі лялькамі.
«Лялькі - гэта не проста гульня, гэта гісторыя нацыі, яе твар. На прыкладзе лялек я паказваю, чым яны адрозніваюцца і што яднае славянскія народы. Я ўважаю гэта вельмі важным для захавання нацыянальнай культуры», - адзначае намінантка.
Прагаласаваць за беларуску можна па спасылцы.