У Стамбуле пачаліся перамовы ЗША і Расеі
- 27.02.2025, 12:46
Перамовы праходзяць у закрытым для прэсы фармаце.
Расейская дэлегацыя прыехала ў рэзідэнцыю генеральнага консула ЗША ў Стамбуле, там праходзіць сустрэча прадстаўнікоў Масквы і Вашынгтона аб працы пасольстваў.
Перамовы праходзяць у закрытым для прэсы фармаце, удакладняе ТАСС. Склады дэлегацый не раскрываліся.
Раней кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў паведаміў, што на перамовах будзе абмяркоўвацца аднаўленне работы пасольстваў у абедзвюх краінах. Ён падкрэсліў, што расейскі бок будуць прадстаўляць розныя дыпламаты і экспэрты.
Як піша Reuters, у Дзярждэпартаменце ЗША паведамілі, што на сустрэчы не будзе абмяркоўвацца сітуацыя ва Украіне, аднак перамовы будуць разглядацца Штатамі "як праверка жадання Масквы па-сапраўднаму ўзаемадзейнічаць".