BE RU EN

Як мянчанка лячыла курыцу ад кашлю

  • 27.02.2025, 12:28

Беларуска адправіла яе ў духоўку.

Смяхотную гісторыю расказала ў праграме "З Любоўю пра Менск" на "Радыё-Мінск" сталічны арнітолаг Марыя Карась.

Сярод рэдкіх зваротаў спецыялістка згадвае курыцу, якая кашляла, піша «Минск-Новости».

- Гаспадыня расказала, што паспрабавала ўсе спосабы, але ніводзін не дапамог, акрамя прагравання ў духоўцы, - з усмешкай расказала Марыя Карась. — Курыцу ўсаджвалі на паўгадзіны ў духоўку, разагрэтую да 45 градусаў, каб птушка пасядзела ў цяпле і прагрэлася.

Памятаю, наш асістэнт пажартаваў, маўляў, лепш уключыць разаграванне на 180 градусаў - і кашляць гадаванка больш не будзе ніколі.

Апошнія навіны