BE RU EN

СМІ: Будучы канцлер Германіі нечакана едзе на перамовы да Макрона

  • 26.02.2025, 18:55

Сустрэча можа адбыцца ўжо сёння.

Лідар блока кансерватараў нямеччыны ХДУ/ХСУ Фрыдрых Мерц, які, хутчэй за ўсё, стане наступным канцлерам краіны, адпраўляецца ў Парыж для перамоў з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.

Пра гэта даведалася Politico.

Са слоў чатырох крыніц, дасведчаных аб візіце Мэрца, той павінен сустрэцца з Макронам ужо ў сераду, 26 лютага. Гэта будзе ягоны першы замежны візіт пасля перамогі ХДУ/ХСУ на выбарах у Бундэстаг.

Прадстаўнік Хрысціянска-дэмакратычнай уніі- партыі Мэрца - адмовіўся пацвердзіць факт сустрэчы ў каментары Politico.

У той жа час тры крыніцы выдання кажуць, што перамовы будуць прысвечаныя палітычнай сітуацыі ў Нямеччыне пасля выбараў і бягучым кааліцыйным перамовам, а таксама трансатлантычным стаўленнем - у працяг размовы Макрона з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Апошнія навіны