У Нямеччыне затрымалі танкер расейскага «ценявага флоту»
- 26.02.2025, 18:02
Ён ходзіць пад сцягам Антыгуа і Барбуды.
У Кіле супрацоўнікі федэральнай паліцыі ФРГ правялі праверку і апыталі экіпаж які ішоў з Санкт-Пецярбурга ў гішпанскую Севілью танкера Arne "у сувязі з падазрэннем у сабатажы". Пра гэта піша DPA.
Са звестак выдання, судна западозрылі ў датычнасці да абрыву камунікацыйнага кабелю недалёка ад швэдскай выспы Готланд у Балтыйскім моры. Затрыманне адбылося 21 лютага пасля таго, як напярэдадні быў пашкоджаны кабель C-Lion 1, які праходзіць паміж Фінляндыяй і Нямеччынай. Як паведамляе Kieler Nachrichten, у транспарту адсутнічаў якар, што і выклікала падазрэнні.
Паліцыя апытала чальцоў каманды, пасля чаго судна прадоўжыла падарожжа.Са звестак VesselFinder, Arne спушчаны на ваду ў 1998 годзе і ходзіць пад сцягам Антыгуа і Барбуды.