BE RU EN

Зяленскі: Трамп мае шмат праблем з Пуціным

  • 26.02.2025, 17:51

Кіраўнік Крамля не хоча заканчваць вайну.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі кажа, што падзяляе імкненне амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа скончыць вайну ва Украіне, але мяркуе, што гэта будзе праблематычна праз пазіцыю расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.

Пра гэта ён сказаў падчас прэс-канферэнцыі ў сераду, 26 лютага.

«Я разумею прэзідэнта Трампа: ён хоча зрабіць гэта хутка, але гэта, ведаеце, не дыялог з кімсьці. Гэта значыць, у яго будзе шмат праблем з Пуціным, бо ён не хоча заканчваць вайну», - сказаў Зяленскі.

Ён таксама пракаментаваў тэрміны заканчэння вайны ва Украіне. Са слоў Зяленскага, «вайну трэба было скончыць яшчэ ўчора», але «калі мы не змаглі, цяпер мы павінны засяродзіцца, каб скончыць без усялякай магчымасці вярнуць вайну».

Апошнія навіны