Расейскі дрон забіў журналістку «Укрінфарм» і ейнага мужа
- 26.02.2025, 16:52
Дрон патрапіў у спальню.
У выніку расейскага нападу дронаў уночы ў сераду, 26 лютага, загінулі журналістка «Укрінфарма», тэлевядоўца Таццяна Кулік і ейны муж, хірург-анколаг Павел Іванчоў.
Дом мужа і жонкі ў Крукаўшчыне (некалькі кіламетраў ад Кіева) згарэў праз трапляння БПЛА акупантаў. Са слоў суседзяў Кулік і Іванчава, да гібелі пара знаходзілася ў доме, а беспілотнік уляцеў менавіта ў спальню.
Таццяна Кулік - аўтарка і вядучая праекта "Нацыя непераможных".