«Кара чакае не толькі Лукашэнку, але і ягоных паплечнікаў»
- 26.02.2025, 15:38
Што чакае тых, хто зарабляў на крыві?
У афіцыйным часопісе Еўразвязу заявілі аб новых санкцыях супраць завода "Інтэграл" у 16-м пакеце санкцый ЕЗ. Гэта абгрунтоўваецца пастаўкамі паўправаднікоў і інтэгральных схем расейскаму ВПК.
Чытач сайта Charter97.org разважае пра наступствы для тых, хто зарабляў грошы на крыві ўкраінцаў:
- Расея інвеставала ў “Інтэграл” $350 мільёнаў. Завод пастаўляе сваю прадукцыю "Раскосмасу", Ульянаўскаму канструктарскаму бюро прыборабудавання, заводу "Радар ММС" і многім іншым.
Прага рэжыму Лукашэнкі зарабляць на крыві мае наступствыне толькі для дыктатара, але і ўсіх ягоных паплечнікаў, якія ўдзельнічаюць у брудным бізнэсе.
Заслужанае пакаранне абрынецца на галовы нягоднікаў з боку Украіны і яе сілавых структур, ад цывілізаванай міжнароднай супольнасці і ад новай дэмакратычнай Беларусі. Гэтая кара здагоніць злачынцаў у кожным кутку свету.