Чэшская кампанія перамагла ў судзе «Газпрам»
- 26.02.2025, 14:39
Расейцы павінны выплаціць 1 мільярд чэшскіх крон.
Арбітражны суд Міжнароднай гандлёвай палаты (ICC) поўнасцю задаволіў пазоў чэшскай камунальнай кампаніі CEZ. Расейскі "Газпрам" павінен кампенсаваць ёй шкоду на 1 млрд чэшскіх крон (42,16 млн даляраў).
Пра гэта паведамляе CEZ.
Як зазначаецца ў размове, шкода была нанесеная істотным скарачэннем паставак газу "Газпрамам" у 2022 годзе, якія CEZ замовіла ў "Газпрама" да ўварвання Расеі ва Украіну, і CEZ павінна была каменсаваць гэты дэфіцыт газам, закупленым высокімі на той момант коштамі.
Згодна з арбітражнай пастанова ICC, "Газпрам" павінен выплаціць CEZ не толькі страты, але і адсоткі за пратэрміноўку плацяжу, а таксама кампенсаваць судовыя выдаткі.
“Калі “Газпрам” не зробіць гэтага добраахвотна, CEZ пачне прымусовае выкананне арбітражнай пастановы, гэта значыць забяспечыць выкананне сваіх патрабаванняў шляхам выканаўчага вядзення”, - гаворыцца ў паведамленні.