«Не цісне вам за 80 рублёў?»
- 26.02.2025, 16:36
Фермер шакаваў беларусаў коштам свініны.
Беларускі фермер прадае свініну па 80 рублёў. «Усяго толькі па 80 рублёў», - удакладняе ён у відэа. У каментарах людзі не шкадуюць эмоцый.
«Вось такая ў мяне шыя сыравяленая, гэта далікатэс. Кілаграм усяго толькі 80 рублёў», - кажа фермер на відэа ў цік-току, якое заўважыў blizko.by. Прадукт сапраўды выглядае апетытна, але кошт гучыць неверагодна.
«Куды глядзіць падатковая? Кошт такой шыі ў краме максімум 35 рублёў».
«Гэта, напэўна, ягоная асабістая шыя».
«Я за 80 рублёў куплю сабе і шыі, і рыбы чырвонай».
«Як ён прадае такім коштам, у яго павінен быць павільён прэміум класа, а ён павінен стаяць у гарнітуры з матыльком».
«Гэта колькі трэба працаваць, каб купіць гэтую шыю».
«Жах, а не кошты. 80 рублёў. Чым ён яе вяліць за такія грошы. Кошт яе 25-30 рублёў».
«Не цісне вам за 80 рублёў?»
«Чаму так танна??? Па 800 рублёў за кг прадавайце», - пішуць у каментарах.