УСУ знішчылі расейскую СПА «Страла-10М4» у Луганскай вобласці
- 25.02.2025, 20:17
Відэафакт.
Сілы беспілотных сістэмаў прадаўжаюць паляванне на расейскую тэхніку. На гэты раз быў знішчаны зенітна-ракетны комплекс «Страла-10М4».
Пра гэта паведамляюць Сілы беспілотных сістэмаў.
Як адзначылі вайскоўцы, варожую тэхніку знішчылі аператары 412-га палка «NEMESIS». Зенітна-ракетны комплекс «Страла-10М4» – гэта адна з самых сучасных мадыфікацый савецкага ЗРК «Страла-10».
Адзначаецца, што гэтая сістэма здольная падбіваць цэлі на адлегласці да 5 кіламетраў і на вышыні ад 10 метраў. Яе задачай было прыкрываць падраздзяленні акупантаў, перш за ўсё ад украінскіх дронаў. Аднак украінскія аператары чарговы раз прадэманстравалі, хто сапраўдны гаспадар у небе.