Ва ўкраінскай Палтаве дэмантавалі помнік Пятру І
- 25.02.2025, 17:54
Помнік дэмантавалі за сродкі неабыякавых грамадзян.
У Палтаве ў аўторак, 25 лютага, дэмантавалі помнік расейскаму імператару Пятру I, піша New Voice.
«Згодна з пастановай Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны, помнік Пятру I быў ліквідаваны з публічнай прасторы нашага горада. Гэты крок з'яўляецца важнай часткай дзяржаўнай палітыкі дэкаланізацыі», - напісала выканаўца абавязкаў гарадскога галавы Палтавы Кацярына Ямшчыкова.
Як дадала Ямшчыкова, гэта «свядомае і адказнае дзеянне грамады, якая пазбаўляецца ад расейскіх імперскіх маркераў».
22 лютага выканаўца абавязкаў гарадскога галавы Палтавы пісала, што ў горадзе з публічнай прасторы прыбяруць помнік расейскаму імператару Пятру I.
Як сказана ў сюжэце тэлеканала Рада, помнік дэмантавалі за сродкі неабыякавых без прыцягнення бюджэтных і дзяржаўных сродкаў.
Пастанову аб дэмантажы ў горадзе прынялі на падставе загада Міністэрства культуры і стратэгічных камунікацый Украіны ад 31 студзеня 2025 года.