BE RU EN

Z-блогеры западозрылі Крэмль у здрадзе

  • 25.02.2025, 18:40

Пуцін можа сутыкнуцца з незадаволенасцю салдат, якія вярнуліся з фронту.

Вынікі вайны ва Украіне вельмі не падабаюцца расейскім Z-блогерам. Асабліва яны абураюцца з нагоды «дамовы», якую Крэмль наважыўся падпісаць са сваім лютым ворагам - амерыканцамі.

Красамоўны допіс апублікаваў расейскі Z-блогер Максім Калашнікаў, паведамляе «Диалог».

Ён падвёў вынікі вайны і прыйшоў да высновы, што Расея ў ёй дакладна не бок, які перамог.

«На трохгоддзе вайны нам патлумачылі, як будзе выглядаць «перамога». Мы атрымаем тое, што занялі (моцна разбураную «кайму» 20% ад плошчы былой УССР), дзяржаўнасць Украіны не касуем...і янкі (ЗША - рэд.) Пусцім да сябе рэдказёмы (рэдказямельныя рэсурсы - рэд.) здабываць», - адзначыў Калашнікаў.

Ён чакае масавых рэпрэсій у дачыненні да Z-патрыётаў, якія асмеляцца ўсумніцца ў «перамозе». Таксама прапагандыст мяркуе, што Крэмль можа сутыкнуцца з незадаволенасцю салдат, якія вярнуліся з фронту.

«Хто не зразумеў, што гэта «перамога», рызыкуе атрымаць на арэхі. Нешта падказвае мне, што кантрактнікі, якія вярнуліся дадому, і мабілізаваныя не будуць гарачымі прыхільнікамі «АР» (кіроўная партыя РФ «Адзіная Расія» — рэд.) і захопленай аўдыторыяй Салаўёва — Скабеевай», — напісаў Калашнікаў.

Апошнія навіны