BE RU EN

Экс-амбасадар ЗША ва Украіне: Ёсць два спосабы растлумачыць дзеянні Трампа

  • 25.02.2025, 16:24

Адзін з іх у выніку будзе станоўчым, іншы - не.

Ёсць два спосабы растлумачыць тое, што зараз робіць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у кантэксце расейска-ўкраінскай вайны. Адзін з іх у выніку будзе станоўчым, іншы - не. Пра гэта распавёў былы амбасадар Штатаў ва Украіне і аналітык Атлантычнай рады Джон Гербст у каментары LIGA.net у кулуарах саміту YES.

«Адмоўная інтэрпрэтацыя палягае ў тым, што Трамп зараз знаходзіцца ў працэсе палягчэння жыцця для Пуціна. Каб Пуцін мог рабіць усё, што ён хоча, ва Украіне. Гэта тое, чаго людзі баяцца. І улічваючы, што ён зрабіў, гэта цалкам магчыма», - мяркуе дыпламат.

Іншая магчымасць, на думку Гербста, палягае ў тым, што ён выставіў свае ўмовы, каб хутка дасягнуць працяглага міру, які патрабуе кампрамісу як з боку Украіны, так і з боку Расеі.

Ён нагадаў, што ўсяго пяць тыдняў таму Трамп казаў, што Пуцін з'яўляецца перашкодай на шляху да міру.

«Магчыма, ён усё яшчэ хоча гэта зрабіць, але ў яго дзіўны спосаб дачыненняў з дыктатарамі. Ён гладзіць іх па галаве, замест таго, каб біць па галёнцы», - сказаў экс-амбасадар.

Ён нагадаў, што Трамп зрабіў так з паўночнакарэйскім дыктатарам Кім Чэн Ынам.

Але, мяркуе Гербст, калі гэта сапраўды тое, што адбываецца, то ў нейкі момант Трамп зразумее, што пагладжванне Пуціна па галаве не прымусіць дыктатара РФ укласці мірнае пагадненне.

Апошнія навіны