BE RU EN

Палітолаг: Украіна не забудзе, што зрабіў Лукашэнка

  • 25.02.2025, 15:48

Дыктатар занадта шмат нагаварыў.

Як зараз ва Украіне ставяцца да беларускага дыктатара? Пра гэта «Позірк» паразмаўляў з украінскім палітолагам Яўгенам Магдам.

- Ёсць распаўсюджанае меркаванне, што ўкраінскія ўлады падлабуньваюцца да беларускага рэжыму, не хочуць «тузаць дзеда за вусы».

- Паўтаруся, мы не хочам, каб Беларусь непасрэдна са сваімі войскамі ўступала ў вайну, але казаць, што Кіеў падлабуньваецца да Лукашэнкі, нельга. Нельга таму, што Украіна не забудзе ягоную ролю ў 2022 годзе.

- Яшчэ адно меркаванне: Лукашэнка марыць быць сярод міратворцаў, а пасля вайны - сярод тых, хто будзе адбудоўваць Украіну.

- Я думаю, што яму не ўдасца паўторна прадаць сябе як міратворцу і партнёра. Больш за тое, я думаю, што не атрымаецца і па заканчэнні вайны. Занадта шмат усяго Лукашэнка сказаў і зрабіў. Палітычна гэта забывацца нельга.

Апошнія навіны