BE RU EN

Беларусы змогуць убачыць рэдкую касмічную з'яву

  • 25.02.2025, 15:27

Ужо 28 лютага.

Рэдкую астранамічную з'яву - малы парад планет - можна будзе назіраць у небе 28 лютага 2025 года, паведамляюць расейскія СМІ.

Увечары ў пятніцу, 28 лютага, на небе можна будзе ўбачыць сем нябесных целаў - Сатурн, Меркурый, Нэптун, Венеру, Уран, Юпітэр і Марс, распавялі ў Маскоўскім планетарыі.

Аднак у малы парад планет (гэта з'ява астраномы завуць выраўноўваннем) аб'яднаюцца толькі чатыры з іх - Сатурн, Меркурый, Нэптун і Венера. З 18.30 да 21.30 гэтыя чатыры планеты выбудуюцца "на адной прамой" з роскідам у 20-30 градусаў.

Як адзначылі ў Маскоўскім планетарыі, унікальнасць сітуацыі ў тым, што па адзін бок ад Сонца будуць адразу сем планет.

«Самыя яркія з іх – Венера, Сатурн, Юпітэр і Марс – [будуць бачныя] няўзброеным вокам, а Нэптун і Уран – у тэлескоп», – распавялі ў Маскоўскім планетарыі.

Раней у студзені на небе можна было бачыць адразу шэсць планет, якія «выбудаваліся» у адну лінію, - Марс, Юпітэр, Уран, Нэптун, Венеру і Сатурн. Аднак усе яны знаходзіліся на дастаткова вялікай адлегласці адзін ад аднаго.

Апошнія навіны