У Мінэнерга расказалі, што стала прычынай аварыі электрасетак у Менску
- 25.02.2025, 14:05
Аварыя паўплывала на рух грамадскага транспарту.
У Мінэнэрга расказалі, што стала прычынай аварыі электрасетак у Менску. На лініі электраперадачы "Мінск Паўночная — Мінск Усходняя" знойдзены абрыў проваду ў пралёце апор. Ён і стаў прычынай парушэння электразабеспячэння.
Здарэнне адбылося ў аўторак у 08.47. Праз згаданы абрыў адключылася абсталяванне на падстанцыі "Зялёны луг". У выніку электрычнасць і вада зніклі ў Першамайскім і Савецкім раёнах сталіцы. Святло вярнулі ў 09.29.
Аварыя паўплывала на рух грамадскага транспарту ў Менску. На водазаборы №5 «Бараўляны» адбыўся прыпынак помпавага абсталявання, і «Менскводаканалу» прыйшлося запускаць помпы і аднаўляць ціск у водаправоднай сетцы.