У Капыльскім раёне з'явіліся дзіўныя скульптуры з камянёў
- 25.02.2025, 12:04
Канструкцыі з балансавальных камянёў выклікалі цікавасць у мясцовых жыхароў.
Дзіўныя скульптуры з камянёў з'явіліся ў Капыльскім раёне Менскай вобласці. Пірамідкі з балансавальных камянёў на вялікіх валунах пабудавалі ўздоўж кар'ера "Капыль", якім карыстаецца мясцовае прадпрыемства, якое займаецца рамонтам дарог. Зрабіў іх майстар Юры Ярмоленка, паведамляе "Еўрарадыё".
“Я чалавек творчы, таму ідэя стварыць арт-аб'ект на прасторах прамысловага кар'ера прыйшла адразу, - кажа ён у нядаўнім каментары раённай газеце. — На здзіўленне, канструкцыі камянёў-балансіраў шмат каму падабаюцца”.