«Белтэлекам» падвышае кошт падсілкоўвання электракараў
- 25.02.2025, 11:11
Новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць з 1 сакавіка.
З 1 сакавіка "Белтэлекам" зменіць тарыфы на падсілкоўванне электрамабіляў. Пра гэта паведаміла прэс-служба кампаніі.
Змяненні тычацца паслуг на станцыях сеткі Evika!, яны будуць дзейнічаць як для фізічных, так і для юрыдычных асоб.
З новага месяца кошт зарадкі для фізічных асоб складзе 43 капейкі за 1 кВт•г (з улікам ПДВ), а для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў - 36 капеек за 1 кВт•г (без уліку ПДВ).
На гэты момант кошт за зарадку пераменным токам складае 40 капеек за 1 квт•г.
Пры папаўненні энэргіі пастаянным токам тарыфы будуць наступнымі:
• для фізічных асоб - 56 капеек за 1 кВт • ч (з ПДВ);
• для юрыдычных асоб і ІП - 47 капеек за 1 кВт • ч (без ПДВ).