Раніцай у Менску спыніўся шэраг маршрутаў трамваяў і тралейбусаў
- 25.02.2025, 10:08
Транспартнікі расказалі, што здарылася.
Раніцай 25 лютага ў Менску спыніліся некаторыя маршруты трамваяў і тралейбусаў. Прычына - адсутнасць напружання, паведамілі ў «Мінсктрансе».
З 8.47 спыніўся рух трамваяў маршрутаў № 1, 5, 6, 11 у абодвух кірунках і тралейбусаў маршрутаў № 29, 37, 38, 42, 46, 53, 61 па вуліцах Філімонава, Кедышкі, Кнорына, Кузьмы Чорнага, Мірашнічэнкі, Каліноўскага, Лагойскаму тракту, бульвару Талбухіна.
Рух тралейбусаў маршрутаў № 46, 53 арганізаваны да ДС «Карастаянавай», маршрутаў № 29, 37, 38 да РК Акадэмічная.
Рух трамваяў № 5 арганізаваны да РК З. Бядулі, № 1, 6, 11 да ДС «Возера». Арганізаваны часовы аўтобусны маршрут № 906 «ДС Карбышава — Чырвоная».