BE RU EN

Дроны УСУ ператварылі важную расейскую лінію забеспячэння пад Пакроўскам у магільнік аўто

  • 25.02.2025, 9:45

Апублікаваныя кадры.

Ужо год як войска РФ вядзе наступальныя баі ў раёне Пакроўска, аднак да самога гораду супраціўнік так і не падышоў. Наступ захрас, а камандаванне УС РФ думае аб адводзе войскаў. Гэта ўжо другая паспяховая контратака УСУ, а першая была ў пачатку лютага на захадзе ад Пакроўска, піша Forbes.

Роўна год таму, пасля акупацыі Аўдзееўкі, 50-тысячнае войска Пуціна з тысячай адзінак бранятэхнікі ўзяло курс на Пакроўск. Толькі да канца снежня 2024 года войска Пуціна здолела падысці да прадмесця Пакроўска. І тут за справу ўзяліся дроны УСУ.

Толькі па выніках 2024 года Украіны выпусціла каля 2 млн FPV-дронаў, якія якасцю значна лепшыя за расейскія. Цяпер у РФ перавага толькі ў дронах на оптавалакне, якія складана адсачыць і заглушыць з дапамогай РЭБ.

Аднак у раёне Пакроўска ўкраінскія сілы выяўляюць такія дроны з дапамогай адлюстравання сонечных прамянёў на оптавалакне ворага. Дроны УСУ знішчаюць ворага, якія не толькі ў раёне Пакроўска, але і ў тыле, на пад'ездзе да горада.

«Дарожныя разакі» УСУ ператварылі варожую лінію забеспячэння Ачарэціна – Прагрэс у могілкі расейскіх грузавікоў, фургонаў, усюдыходаў і машын.

«Дарожныя разакі» часта нацэльваюцца на адны і тыя ж вузкія месцы, знішчаючы адзін аўтамабіль за адным і ствараючы груды абломкаў, якія замінаюць руху. Гэтыя атакі значна ўскладнілі лагістыку ворага, менавіта таму зараз расейскае камандаванне пераключыла свой позірк з Пакроўска на Тарэцкі і Новаўпаўлаўскі кірункі.

Апошнія навіны