BE RU EN

ISW: Ціск на Пуціна ўзрос

  • 25.02.2025, 9:24

Расейскаму дыктатару будзе цяжка працягваць вайну.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін мае намер працягваць вайну да поўнай капітуляцыі Украіны, чаго хоча і большасць расейцаў. Аднак насельніцтва РФ ужо адчувае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі праз вялікія выдаткі на зацяжную кампанію.

Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Адзначаецца, што нядаўнія сацыялагічныя апытанні дэманструюць высокі ўзровень падтрымкі расейцамі вайны супраць Украіны да поўнай капітуляцыі.

У той жа час, жыхары РФ пачынаюць адчуваць эканамічныя страты праз тры гады вайны. Гэта ставіць пад сумнеў здольнасць Пуціна працягваць балансаваць з падыходам «прадукты і ўзбраенне» ў сярэдне- і доўгатэрміновай перспектыве.

«Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін пакуль што застаецца адданы працягу сваёй вайны ва Украіне, нават нягледзячы на рост унутранага палітычнага і эканамічнага ціску. Ён не дэманструе ніякіх прыкмет пераасэнсавання сваёй рашучасці схіліць Украіну да капітуляцыі», - мяркуюць у ISW.

Апошнія навіны