Трамп анансаваў сустрэчу з Зяленскім
- 24.02.2025, 21:34
Яна мусіць адбыцца ўжо на гэтым ці наступным тыдні.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што можа сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім ужо на гэтым ці наступным тыдні.
Пра гэта паведамляе Sky News.
Паводле словаў Трампа, ягоная сустрэча з Зяленскім можа адбыцца для таго, каб падпісаць пагадненне Украіны і ЗША датычна рэдказямельных металаў.
Як піша выданне, Трамп заявіў, што сустрэча можа адбыцца «на гэтым ці наступным тыдні».
«Усе выказалі жаданне (лідары G7 – рэд.), каб вайна скончылася, і я падкрэсліў важнасць жыццёва важнай дамовы датычна крытычна важных мінералаў і рэдкіх металаў паміж ЗША і Украінай, якая, як мы спадзяемся, будзе падпісаная вельмі хутка», – сказаў Трамп.