Латвія ўвяла ўзмоцнены кантроль на мяжы з Беларуссю
- 24.02.2025, 21:20
Што правяраюць.
Латвія ўвяла ўзмоцнены кантроль на пунктах пропуску, якія мяжуюць з Беларуссю.
Пра гэта паведамляецца на афіцыйным партале Latvijas vēstnesis.
Гэты парадак будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня. Захад закране і латвійска-расейскія пункты пропуску.
Кантроль уключае ў сябе афіцыйную ідэнтыфікацыю грузаў, фізічную праверку, а таксама наглядныя мерапрыемствы з адборам спробаў у таварах для лабараторных даследаванняў.
Паводле версіі латвійскіх мытнікаў, у пастаўках прадуктаў харчавання і кармоў з Беларусі і Расеі прадаўжаюць выяўляцца парушэнні, якія выклікаюць апасенні ў іх бяспецы.
У сувязі з гэтым і прынятая пастанова пра кантроль тавараў, у якіх дзель прадукцыі расейскага або беларускага паходжання складае не менш як 10 адсоткаў, а таксама асобных пазіцый харчавання, калі яны перавозяцца ў складзе зборных грузаў.