BE RU EN

Зараджаць электрамабілі ў Беларусі стане даражэй

  • 24.02.2025, 19:39

З 1 сакавіка.

Адзін з беларускіх аператараў зарадных станцый для электрамабіляў папярэдзіў аб змяненні тарыфаў.

Паслуга падаражэе з 1 сакавіка ў Evika! Паведамленне аб гэтым з'явілася на сайце «Белтэлекама».

Новы кошт зарадкі для фізічных асоб складзе 0,43 рубля за 1 кВ*г пры выкарыстанні пераменнага току (цяпер цана складае 0,4 рубля) і 0,56 рубля за 1 кВ*г пры зарадцы пастаянным токам. ПДВ ужо ўваходзіць у гэтую суму.

Для юрасоб і ІП новыя тарыфы складуць 0,36 рубля і 0,46 рубля адпаведна, але гэта без уліку ПДВ.

У Беларусі налічваецца 200 зарадных станцый Evika!, з іх 46 у Менску.

Апошнія навіны