Сабаленка істотна адарвалася ад Свёнтэк у рэйтынгу WTA
- 24.02.2025, 19:09
Беларуска вылецела з турніру ў Досе раней за польку, але ў яе быў козыр у рукаве.
Арына Сабаленка захавала першы радок рэйтынгу WTA пасля абнаўлення 24 лютага.
Беларуска лідаруе з 9076 баламі, прыкметна апярэджваючы сваю галоўную спаборніцу - Ігу Свёнтэк з Польшчы.
Так, у другой ракеткі планеты 7985 балаў. Такім чынам, Арына перасягае Ігу на 1091 бал.
Гэта стала магчымым дзякуючы паразе Свёнтэк у паўфінале турніру WTA 1000 у Дубаі. Полька не змагла пацвердзіць тыя балы, якія набрала летась, прайшоўшы ў фінал.
Сабаленка, вылецеўшы яшчэ на стадыі 1/8 спаборніцтва ад датчанкі Клары Таўсан - лік 3:6, 2:6, засталася ў плюсе і нават адарвалася ад сваёй галоўнай спаборніцы.
Форма Арыны пакуль вымушае жадаць лепшага. Беларуска саступіла ў сваім трэцім паядынку з апошніх чатырох. Акрамя турніру ў Дубаі, Сабаленка саступіла ў фінале Australian Open амерыканцы Мэдысан Кіз - 3:6, 6:2, 5:2.
Таксама ў 1/16 спаборніцтва ў горадзе Досе Арыну падолела расейка Кацярына Аляксандрава - 6:3, 3:6, 6:7.