BE RU EN

ГУВ: ФСБ зладзіла «чысткі» сярод «сваіх»

  • 24.02.2025, 18:52

У Запарожскай вобласці ўзарвалі кабінет калабаранта.

У ноч на 23 лютага ў часова акупаваным горадзе Прыморску Запарожскай вобласці адбыўся выбух. Здэтанавала ў кабінеце так званага кіраўніка незаконнай акупацыйнай установы «МФЦ (шматфункцыянальны цэнтр) мае дакументы» - калабаранта Рамана Падсудзеўскага. Пра гэта паведаміла прэс-служба Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны ў панядзелак, 24 лютага.

Паводле інфармацыі выведкі, Падсудзеўскі - здраднік Украіны, які раней працаваў у Памежнай службе, а пасля ўцёкаў у акупаваны Крым у 2015 годзе пачаў супрацоўнічаць з акупацыйнай адміністрацыяй і ФСБ.

«Там ён (Падсудзеўскі — рэд.) некаторы час прыслужваў гаўляйтару Аксёнаву па мянушцы «гоблін» і пачаў супрацоўніцтва з чэкістамі так званага «кіравання ФСБ у рэспубліцы Крым», — гаворыцца ў паведамленні ГУВ.

Паводле інфармацыі крыніц украінскай выведкі, падрыў арганізавалі маскоўскія спецслужбісты ў рамках унутранай барацьбы за кантроль над фінансавымі плынямі ў акупаванай Запарожскай вобласці. У ГУВ назвалі інцыдэнт «яшчэ адной праявай грызні паміж чэкістамі за дэрыбан». Такім чынам ФСБ з Масквы паслала сігнал Падсудзеўскаму і яго куратарам аб неабходнасці «зрэзаць апетыты» і быць больш саступлівымі «старэйшаму брату».

«Аб інцыдэнце з выбухам стала вядома вышэйшым правадырам ФСБ, цяпер чэкісты праводзяць праверкі ўнутры спецслужбы», – адзначылі ў ГУВ.

Апошнія навіны