BE RU EN

Дайшло да вар'яцтва

  • Тэлеграм-канал «Сеятель ветра»
  • 24.02.2025, 17:41

У гісторыі Расеі такой ганьбы яшчэ не было.

Расейскага вайскоўца, які страціў нагу, зноў адправілі са шпіталя на фронт.

Цяпер яго трымаюць на перадавой, без пратэза. На мыліцах ён з цяжкасцю можа спусціцца ў бліндаж, не кажучы ўжо пра нейкія іншыя дзеянні. У выпадку нападу ворага - гэта гарантаваны нябожчык. Чалавек без нагі не можа ваяваць.

У гісторыі Расеі такой ганьбы не было яшчэ ніколі. Бывала ўсякае, але каб вось так сілком запіхвалі ў грузавікі і гналі на смерць бязногіх інвалідаў, - гэта ўпершыню.

Ды што ж за нелюдзі такія камандуюць пуцінскім войскам. Да якога ж вар'яцтва ўсё дайшло…

А мразоты ў студыях гарлапаняць, што трэба Прыбалтыку браць. Патрабуюць ваяваць далей. Бязногімі салдатамі, асламі. Кім заўгодна, абы не сканчаўся гэты крывавы фарс, за які ім так добра плацяць.

Тэлеграм-канал «Сеятель ветра»

Апошнія навіны