BE RU EN

МУС Польшчы паведаміла аб 42 затрыманых шпіёнах Беларусі і РФ

  • 24.02.2025, 16:17

Падрабязнасці.

Цягам апошніх трох гадоў, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, на тэрыторыі Польшчы былі затрыманыя 42 падазроныя ў шпіянажы на карысць Беларусі і РФ. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-сакратара кіраўніка МУС і міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Яцэка Дабжынскага ў сацсетцы X.

Ён адзначыў, што нейтралізацыя варожай дзейнасці замежных службаў на тэрыторыі Польшчы зараз з'яўляецца адной з найважнейшых задач ABW.

Апошнія навіны