BE RU EN

Расея ўваходзіць у энэргакрызіс

  • Тэлеграм-канал «Малюта Скуратов»
  • 24.02.2025, 16:14

Пакуль будавалі імперыю, перасталі быць энэргетычнай дзяржавай.

Расея ўваходзіць у энэргакрызіс і збіраецца імпартаваць электраэнэргію з Кітая, тады як раней сама пастаўляла энэргію ў КНР.

Як піша «Независимая газета», летась Расея ўтрая скараціла пастаўкі электраэнэргіі ў Кітай. Экспарт электрычнасці ў КНР складзе менш за 1 млрд кВт-г, паведаміла член праўлення «Інтэр РАТ» Аляксандра Паніна. З яе слоў, прычынай зніжэння паставак стаў дэфіцыт у аб'яднанай энэргетычнай сістэме усходу.

А ў пачатку лютага 2025 года кіраўніцтва кампаніі «Сістэмны аператар» прапанавала разгледзець магчымасць імпарту электраэнэргіі з Кітая ў якасці аднаго з захадаў кампенсацыі энэргадэфіцыту на Далёкім Усходзе.

Дададзім да гэтага спыненне мадэрнізацыі электрастанцый па ўсёй краіне праз недахоп грошай, і перспектывы будуць выглядаць яшчэ больш сумна. Пакуль будавалі імперыю, перасталі быць энэргетычнай дзяржавай?

Тэлеграм-канал «Малюта Скуратов»

Апошнія навіны