У Варшаве прайшла акцыя з патрабаваннем вызваліць беларускіх жанчын-палітвязняў
- 24.02.2025, 15:57
У лукашэнкаўскіх турмах іх катуюць.
У Варшаве адбылася традыцыйная нядзельная акцыя салідарнасці з Беларуссю. Пратэстоўцы трымалі банеры з патрабаваннем вызваліць жанчын-палітвязняў, пра катаванні якіх расказала палітычная зняволеная, якая выйшла на волю, каардынатарка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк.
Пратэстоўцы нагадалі пра лёсы Вольгі Маёравай, Алены Гнаўк, Вікторыі Кульшы, Таццяны Канеўскай, а таксама Алены Лазарчык і Любові Разановіч.
Быў таксама банер у памяць пра палітвязня Ігара Ледніка, які загінуў у беларускай турме.