BE RU EN

Азербайджан выгнаў з краіны крамлёўскае інфармагенцтва

  • 24.02.2025, 15:11

Паміж Баку і Масквой іскрыць.

У Азербайджане пацвердзілі ліквідацыю філіяла расейскага прапагандысцкага інфармагенцтва Sputnik, які ўваходзіць у медыягрупу "Россия сегодня". Пра гэта Report расказаў прадстаўнік міністэрства замежных спраў краіны Айхан Гаджызадэ.

Паводле ягоных слоў, кампаніі дадуць магчымасць атрымаць акрэдытацыю толькі на аднаго карэспандэнта ў Азербайджане.

Раней выданне Caliber паведамляла, што пакінуты супрацоўнік будзе працаваць у краіне на падставе законаў рэспублікі і дамовы паміж урадамі дзвюх краін ад 9 студзеня 2001 гады аб статуце карэспандэнтаў СМІ.

Пастанова аб разгоне рэдакцыі Sputnik уладамі Азербайджана была прынятая амаль адначасова з закрыццём "Рускага дома" ў Баку. У пачатку лютага кіраўніцтва краіны паведаміла аб наяўнасці юрыдычных прэтэнзій да прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва. Пры гэтым на праўрадавым тэлеканале Baku.tv выйшаў сюжэт, у якім супрацоўнікі "Рускага дома" абвінавачваліся ў шпіёнскай дзейнасці.

Апошнія навіны