Расея будзе «эвакуаваць» жыхароў Куршчыны праз Беларусь
- 24.02.2025, 15:01
Ёсць дамоўленасць з Чырвоным Крыжам і з украінскай стараной.
Расея збіраецца "эвакуаваць" жыхароў Курскай вобласці праз Беларусь. Пра гэта паведаміла ўпаўнаважаная ў справах чалавека ў РФ Таццяна Маскалькова. З яе інфармацыі, гэтыя расейцы на сённяшні дзень знаходзяцца ва ўкраінскім горадзе Сумы.
"Ёсць дамоўленасць з Чырвоным Крыжом і з украінскай стараной, што яны будуць эвакуаваны праз Беларусь у Расею", — цытуе словы Маскальковай ТАСС.
Украіна з лета 2024-га кантралюе частку тэрыторыі Курскай вобласці Расеі (у тым ліку і раённы цэнтр Суджа). На ёй дагэтуль знаходзяцца мірныя жыхары, якія трапляюць пад расейскія абстрэлы.