BE RU EN

Зяленскі зрабіў новую заяву аб стварэнні NАТО ва Украіне

  • 24.02.2025, 18:05

"Не будзе іншага выбару".

Калі сяброўства ў NАТО для Украіны застанецца закрытым, у нас не будзе іншага выбару, чым ствараць NАТО ва Украіне.

Пра гэта ў панядзелак, 24 лютага, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на пасяджэнні Support Ukraine, паведамляе NV.

Украінскі лідар падкрэсліў, што NАТО з'яўляецца найбольш простым і надзейным спосабам гарантаваць спакой і мір у Еўропе.

“Гэта сапраўды так, гэта ўжо гатовая і эфектыўная сістэма гарантый бяспекі, якая працуе дзесяцігоддзямі і якая не дапусціла распальвання вайны нават там, дзе ёсць мяжа паміж NАТО і Расеяй. А гэта доўгая мяжа. Мы павінны шчыра казаць, што Украіна заслугоўвае не толькі сяброўства ў ЕЗ, але і гарантыі бяспекі, якія дае NАТО. І калі сяброўства ў NАТО для Украіны, для нашых людзей, і ў далейшым застанецца закрытым, у нас з вамі не будзе іншага выбару, чым ствараць NАТО ва Украіне», - паведаміў Зяленскі.

Гэта значыць, дадаў прэзідэнт Украіны, забяспечваць такое фінансаванне, кантынгенты і абаронную вытворчасць, якая будуць азначаць гарантаваны мір.

“Ці зможам мы зрабіць гэта самі? Не, і я ў гэтым удзячны ўсім вам. Усім нашым партнёрам, хто гатовы дапамагаць. Гарантыі бяспекі - гэта ключ да міру і чым больш надзейныя яны будуць, тым даўжэй будзе захоўвацца мір”, - адзначыў Уладзімір Зяленскі, звяртаючыся да прысутных.

Апошнія навіны