BE RU EN

У Лідзе за палітыку затрымалі ксяндза

  • 24.02.2025, 12:15

Яго будуць судзіць.

Ксяндза Дзмітрыя Мальца, вікарыя парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе, затрымалі за падпіскі, піша «Хрысцiянская вiзiя».

Раней святар служыў у Наваградку і стаў вядомы тым, што ў 2023 годзе яго хацелі забраць у беларускае войска. У касцёле нават прайшла развітальная імша, аднак пасля рэзанансу ў СМІ набор скасавалі.

Сёння ў яго судовае пасяджэнне паводле ч. 2 арт. 19.11 КоАП РБ.

Апошнія навіны