У расейскім консульстве ў Францыі раздаўся выбух
- 24.02.2025, 11:34
На месцы працуюць разлікі пажарных і паліцыі.
У панядзелак, 24 лютага, у Марсэлі ў Францыі раздаўся выбух у расейскім консульстве.
Пра гэта піша BFM TV са спасылкай на пажарных.
Консульства размешчанае на авеню Амбруаз-Парэ, у 8-й акрузе. На месцы працуюць блізу трыццаці пажарных і паліцыі.
Станіслаў Аранскі, генеральны консул Расеі ў Марсэлі, пацвердзіў выданню La Marseillaise, што выбух адбыўся ўнутры консульства і туды прыбылі пажарныя.