Каляндарная зіма сёлета закончыцца адлігай
- 24.02.2025, 11:17
Прагноз сіноптыкаў на новы працоўны тыдзень.
Лютаўскія маразы, якія нагадалі нам пра тое, што такое зіма, на гэтым тыдні аслабеюць, а ў дзённыя гадзіны тэмпература ўсё часцей будзе са знакам плюс. Пра гэта ў эфіры АНТ расказаў сіноптык Дзмітры Рабаў.
Паводле ягоных слоў, каляндарная зіма сёлета закончыцца адлігай. У панядзелак, 24 лютага, тэмпература ноччу будзе ад -5°C па захадзе да -12°C па ўсходзе. Удзень - ад -2°C да -3°C.
У аўторак, 25 лютага, будзе ўжо на 2-3°C цяплей - у Гародні, напрыклад, абяцаюць да +6°C.
З серады, 26 лютага, прыкладна такая ж карціна: уночы - ад 0 па захадзе да -8°C па ўсходзе, у дзённыя гадзіны - да +3°C.
Што характэрна, першая палова тыдня прагназуецца без ападкаў, а апошнія дні зімы правядзём з плюсавай тэмпературай: у чацвер, 27 лютага, ад +1°C да +6°C, у пятніцу, 28 лютага, ад +1°C да +4°C.
Першыя выходныя вясны абяцаюць нам начныя тэмпературы каля 0, днём - максімум +4°C. Магчымыя ападкі.