BMW збіў сямейную пару з дзіцячым вазком у Менску
- 24.02.2025, 10:34
Здарэнне патрапіла на відэа.
Жорсткае ДТЗ здарылася 23 лютага ў сталіцы. Пра гэта паведамляе УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся а 18:00 на вуліцы Ясеніна. Кіроўца BMW спыніўся, каб прапусціць пешаходаў, аднак далей усё пайшло не паводле плану.
У нейкі момант аўто сарвалася з месца і збіла сямейную пару з дзіцячым вазком.
Здарэнне патрапіла на відэа. Варта адразу адзначыць, што гэтыя кадры не для слабанервных.
Мужчыну і пяцімесячнае дзіця даставілі ў бальніцу. Як пазней высветлілася, прычына ДТЗ была вельмі банальнай: кіроўца пераблытаў педалі газу і тормазу. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ.