BE RU EN

Расея выставіла ЗША ультыматум на «мірных перамовах» у Эр-Рыядзе

  • 24.02.2025, 12:30

Крэмль асабліва хвалюе два пункты.

Намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў агучыў два патрабаванні, якія агучыла расейская дэлегацыя на "мірных перамовах" з ЗША ў Эр-Рыядзе, паведамляе "Коммерсантъ".

“Трэба займацца ў тым ліку непашырэннем NАТO і забеспячэннем правоў расейскамоўнага насельніцтва ва Украіне, “якія літаральна растаптаныя”, - заявіў Рабкоў.

Першы раўнд “перамоваў" Расеі і ЗША адбыўся 18 лютага ў Эр-Рыядзе.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў новы раўнд перамоў. Паводле ягоных слоў, ён павінен адбыцца ў сталіцы Савудаўскай Арабіі Эр-Рыядзе 25 лютага.

Расейскі бок зняпраўдзіў гэтую інфармацыю.

Апошнія навіны