Кобрын практычна застаўся без святла
- 24.02.2025, 9:21
Адбыўся збой на падстанцыі.
24 лютага а 4.00 раніцы на падстанцыі ПС-110 "Кобрын-Заходняя" адбыўся тэхналагічны збой у працы абсталявання. Часовыя перабоі з электразабеспячэннем узніклі ў некаторых раёнах горада, піша «Вечерний Брест».
У выніку аператыўных пераключэнняў большая частка спажыўцоў забяспечаная і электразабеспячэнне ў дамах адноўленае.
На 8.00 застаюцца адключанымі 36 трансфарматарных падстанцый, 6 высакавольтных ліній ВЛ 10кВ, 1 населены пункт, 1 кацельня.
Для забеспячэння работы кацельні энэргетыкі падключылі дызельны генератар, яшчэ 5 генератараў найбліжэйшы час прыбудуць у Кобрын для забеспячэння работы абсталявання на час аднаўленчых работ на падстанцыі.